Arrow-long-left
#14
#14

МАСТАЦТВАЗНАЎЧЫ КАНАЛ

ІНТЭРВ’Ю

Фотанегатыўкі

Фотанегатыўкі — гэта хуліганскі дзiджытал праект, панк-арт, дзе прыгожыя фатаграфіі разбаўляюцца рускім матам. Чаму так? Гэта рэакцыя на акаляючую рэчаіснасць, дзе кожны імкнецца здавацца чымсьці вялікім, а не быць сабой. Праект да падзей 9 жніўня 2020 года быў дастаткова апалітычным, але падзеі жніўня пераламалі ўнутраны свет праекту і мяне, як аўтара. Мне хацелася неяк рэфлексаваць, расказваць пра падзеі з другога боку. Дзесьцi мне хацелася правакаваць людзей, выклікаць у іх рэакцыю на карціну. Так супала, што ёсць працы, прысвечаныя таксама пратэстам у Расеі, таму што там падобная сітуацыя. Сярод работ ёсць чатыры, якія вылучаюцца па выкананні, гэта:

Уладзімір Маляўка, Шчыт Айчыны, 2020

Выява міліцэйскага шчыта, якая абыгрывае выраз «Шчыт Айчыны», а слова «шчыт» («щит» па-руску) сугучна з ангельскім shit — дзярмо. Такая гульня слоў дае нам глыбокі сэнс падчас адчытання працы.

Уладзімір Маляўка, Lukashenko Memento Mori, 2020

Праца з надпісам «Lukashenko Memento Mori», дзе намаляваная смерць на фоне сілавікоў.

Уладзімір Маляўка,_ruSSia_, 2021

Таксама праца, прысвечаная пачатку пратэстаў у Расеі — ангельскае слова Russia, дзе две літары  «s» заменены на знак падраздзяленя SS. Гэтая праца ярка заяўляе, што адна з краін, якая лічылася пераможцам фашызму, паступова становiцца сапраўднай фашысцкай дзяржавай.

Уладзімір Маляўка, Люты, 2021

Праца «Люты пiздзец» таксама адначасова прысвечана пратэстам у суседніх краінах. «Люты» з беларускай мовы — гэта «Февраль» па-руску, а слова «люты» трохі сугучна з рускім прыметнікам«лютый» — сінонiм слова «жорсткі». Тым самым мы атрымліваем выразны пасыл — люты гэта поўны п….ц!

Уладзімір Маляўка, Дерьмократия, 2020

Праца «Дерьмократия» прысвечана дыктатуры ў дзвюх краінах — Расеі і Беларусі. Тут слова «дэмакратыя» перароблена ў «дерьмократию», груба кажучы, што любая палітыка — гэта дзярмо.

Тлумачэнні, пераклад астатнiх прац для тых, кто не разумее рускай мовы:
(1) Мацюкальнае слова «нахуй».
(3) Тут адсылка да вядомай песні «Третье сентября», але слова «сентябрь» зменена: у канцы дададзена рускае мацюкальнае слова «бля».
(5) Падчас пратэстаў з’явілася слова, якое азначае тых, хто падтрымлівае ўладу — «ябатька».
(6) Падчас пратэстаў з’явіўся выраз, якiе апісвае ўсе сілавыя структуры: «Лошки-петушки».
(7) На фоне дома з надпісам «Подвиг народа» стаіць група салдат, якіх аб’ядноўвае мацюкальнае слова «Блять».
(9) Лаянкавае слова «Мрази» на фоне абеліска, прысвечанаму 40-годдзю перамогі над фашызмам.
(12) Група сілавікоў, над якімі выраз «Сукины дети».

Уладзімір Маляўка, нахуй, 2020

Уладзімір Маляўка, Третье сентября, 2020

Уладзімір Маляўка, ябатька, 2020

Уладзімір Маляўка, Лошки-петушки, 2020

Уладзімір Маляўка, Блять, 2020

Уладзімір Маляўка, Мрази, 2020

Уладзімір Маляўка, Сукины дети, 2020

Instagram of this project: instagram.com/photonegativki
Author’s instagram: instagram.com/vladimir.malyavko

Уладзімір Маляўка — крэатар, фатограф і дызайнер з Мінска. 31 год. 7 гадоў у крэатыўных індустрыях (брэнд і дызайн агенцтва, уласны івэнт бізнэс).

Newsletter

Bądź z nami na bieżąco – Zapisz się do naszego newslettera i śledź nas w mediach społecznościowych: